You are viewing [info]markoffki's journal

З новым годам


А мы дуракі - забылі Стары Новы Год адзначыць! :(
Цэлы дзень памяталі, а тут заселі ў інэт і празявалі, блін.

Мы - сьцілягі! гугугу!


Паглядзелі "Стиляги". Увечары заўважылі, што пасьцялілі бялізну з чатырох розных камплектаў! Подушкі, коўдра, прасьцінка - усё такое рознакаляровае!! ;)

Начное

krysia
Калі мая Урэдзінка ідзе гуляць без мяне, то не магу заснуць. Не магу, бо чакаю яе. Нават калі назло мне сыходзіць бадзяцца дзесьці, пасьля нашых сварак (і такое бывае). Кладуся ў ложак, разумею, што спаць пара даўно, але не магу, бо прыслухоўваюся да кожнай машыны, праяжджаючай ў двары, выходжу на балкон і ўглядаюся ў цемру...
Мінулым разам Мяфачка прыйшла у 2.30 ночы. Зараз 1.50. Паспрабаваў заснуць, але пачуўшы нейкія крыкі ў двары, падумаў, што можа, яна ідзе там і ёй страшна. Вось і сяджу. Чакаю.

Хатнія клопаты

krysia
Я сёньня зварыў Мяфачке баршчэц смачны, а яна зараз размаражвае лядоўню фенам. Вельмі спрытаная ў гэтай справе, я вам скажу! 

з.ы. Толькі што пазногцік зламала, пайду шкадаваць.

з.ы.з. А яшчэ ў нас халадно ў хаце. А ў вас?

За ўсё трэба плаціць

uredzinka
Я за вечар схадзіла папісаць 4 разы, а Крысік - адзін раз :(
І Крысік сказаў: "Затое у цябе бывае некалькі аргазмаў за раз, а ў мяне адзін. За ўсё трэба плаціць"

Сушым пазногці

uredzinka
Як хтосьці трапна заўважыў, ніколі жанчына не бывае такой безабароннай, як калі ў яе свежанафарбаваныя пазногці. Вось Крысік і карыстаецца гэтым... ааааааа! даамаашняйее насілійееее!

Зорны дождж


Склалі сьпіс жаданьняў. Пайшлі з гэтай паперкай уночы на балкон. І хоць бы адна сука зорка ўпала! :(

Пра бацькоў

krysia
Нарэшце Мяфунька-каханюнька пазнаёмілася з маімі бацькам! З-за розных прычынаў гэтая найважнейшая падзея адкладвалася, але ў мінулыя выходныя ўсё адбылося. Мяфкачке мае бацькі спадабаліся. Спаядзяюся, гэта было ўзаемна. Кароч, засталося тока пажаніцца.
А вы, фрэндзікі нашыя, калі з бацькамі знаёміліся? Як ўсе праходзіла? Раскажыце, мне цікава!

За вакном маланка, а мяфуны валяюцца ў ложку, кушаюць сала з памідорамі. Мяфун уласна сала, а Мяфка - скуркі ад сала; Мяфка марынаваныя памідоркі, а Мяфун - сьвежыя. І дзяліць ім нічога не прыходзіцца, безатходнае праізводства, гы-гы)

І калорыяў лішніх не баяцца, дуракі.
uredzinka
Прысьніўся сёньня эратычны сон. Але мне ён не спадабаўся, бо 1) там быў незнаёмы мужык; 2) там не было майго Попажмяка. Попажмяк мне ўвогуле ніколі не сьніцца :( Што гэта значыць?

Крысік сказаў, што гэта адзінкавы выпадак, таму ладна. Але калі эратычныя сны з чужымі мужыкамі зачасьцяць, ён будзе прымаць меры. Падумае, якія. Напрыклад, шчыпаць мяне ўночы за попу, каб я не магла спаць :(

Затое зранку бегалі. Упершыню разам. Я асіліла кружочак вакол дома. Крысік - два. Мы - ух! Мы - малайцы! Ёхууу!

Profile

[info]markoffki
markoffki

Latest Month

January 2009
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Taichi Kaminogoya